1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer

Падарожжа па роднай краіне

 

Адвакаты МОКА 15.07.2018 наведалі Парк-музей інтэрактыўнай гісторыі “Сула”. Парк-музей размяшчаецца ў вельмі маляўнічым месцы, напоўненым духоўнай сілай нашых продкаў. Наведванне парку пачалося з таго, што адвакатаў сустрэлі дзве прыгожыя дзяўчыны верхам на конях і двое не менш прыгожых хлопцаў, якія гралі на старадаўніх музычных інструментах. Адзін з іх аказаўся панам Зміцерам – нашым экскурсаводам. У адвакатаў ён пакінуў супрацьлеглыя пачуцці: адны заўважылі яго глыбокія веды нашай гісторыіі і ваенную выпраўку, а іншыя адзначылі, што ён жорстка адносіцца да тых, хто яго не слухае…(хто не верыць, той можа праверыць). Парк лічыцца інтэрактыўным, таму што наведвальнікі не толькі слухаюць добрыя гісторыі і назіраюць розныя прадметы даўніны, але і ўдзельнічаюць у розных мерапрыемствах. Напрыклад, каля валуноў, на якіх высечаны 12 знакаў задыяка, трэба было знайці “свайго” і загадаць жаданне. Адвакаты, можна сказаць, парадніліся, калі танчылі вакол вогнішча незвычайныя “танцы”. Кожны жадаючы мог паспрабаваць свае сілы ў кіданні вікінгаўскіх сякер, а таксама ў кіраванні ладдзёй, на якой трэба было праплысці па Сульскаму возеру. Хтосьці з адвакатаў пажадаў застацца і дапамагаць кавалю ці ганчару ў іх нялегкіх справах, але ўсё ж такі адданасць адвакацкай справе пераважыла. Асабліва ўразіла адвакатаў загадчык музея Ленскіх, якая вельмі душэўна распавядала пра няпростыя жыццёвыя лёсы членаў сям'і Ленскіх. Дзяўчаты не вытрымлівалі эмацыянальнай напружанасці і пачыналі плакаць. Карацей кажучы, кожны знайшоў для сябе нешта непаўторнае і цудоўнае: ці то ў прыродным і гістарычным багацці парку, ці то ў размовах паміж сабой пад адкрытым небам.

адзін з удзельнікаў экскурсіі адвакат Уладзімір Ангельскі

Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь

Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь

Интернет-портал Совета Министров Республики Беларусь

Официальный сайт Министерства Юстиции Республики Беларусь