1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer

Беларускія адвакаты заваявалі трэцяе месца на турніры па футболе ў Расіі

 

Каманда Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў па футболе, у якую ўваходзяць два адвакаты з Мінскай абласной калегіі адвакатаў Ангельскi Уладзiмiр i Кухарскi Юрый, 7-8 верасня 2018 года прымала ўдзел у VIII Усерасійскім чэмпіянаце па міні-футболе сярод адвакатаў на прыз “Адвакацкай газеты” у Маскве. У гэтым годзе у спаборніцтве ўдзельнічала аж 30 каманд: 27 расійскіх і 3 замежных (адвакаты з Беларусі, Манголіі, Малдовы).

 

Адразу трэба з прыемнасцю сказаць пра выдатнае выступленне адвакатаў Беларусі, паколькі яны ў цяжкай і знясільваючай барацьбе занялі ганаровае 3 месца. Важна адзначыць, што спаборніцтвы працягваліся 2 дні, а мэтанакіраваная падрыхтоўка да іх - амаль цэлы год! Нашы адвакаты не толькі на рэгулярных трэніроўках пад пільным кіраўніцтвам трэнера адточвалі свае футбольныя ўменні і навыкі, назапашаныя ў папярэднія гады пад час стараннай працы над сабой, але таксама ўдзельнічалі ў аматарскім футбольным чэмпіянаце, у якім бярэ удзел 16 футбольных дружын. Такім чынам, беларускія адвакаты накіроўваліся ў Расію падрыхтаваныя і заматываваныя на поспех. Было вядома, што акрамя сапернікаў, трэба таксама будзе змагацца з жаркім надвор’ем і стомленасцю, якая няспынна павялічвалася з кожнай праведзенай гульнёй. Да таго ж футбольны газон не быў родным… Як гавораць, сцены не дапамагалі…

 

У першы дзень на групавым этапе беларускія адвакаты правялі 4 матчы, з якіх 3 выйгралі і 1 прайгралі. Другі дзень быў вырашальны. Беларусы апошнюю сваю гульню на групавым этапе праводзілі з сапернікамі з Адвакацкай палаты Іванаўскай вобласці. Гульня завяршылася перамогай беларускіх адвакатаў з лікам 3:0.

 

Такім чынам, заняўшы першае месца ў сваёй групе, ў адной восьмай беларусы сустрэліся з адвакатамі з Іркуцкай вобласці. Па сваім характары гэта была эмацыянальная гульня, таму што пераможцам толькі магла стаць адна каманда. Беларусы забілі 2 галы, адвакаты з Іркуцкай вобласці “прабіць” беларускага брамніка не змаглі.

 

Далей, з пункту гледжання каманды, была самая гераічная гульня ў іх выкананні з адвакатамі з Федэральнага саюза адвакатаў Расіі, я кую прадстаулялi адвакаты горада Масквы и Маскоускай вобласцi. Першымі адкрылі лік расійскія адвакаты, у сувязі з чым беларусы павінны былі адыгрывацца, і, на шчасце, ім гэта ўдалося за некалькі хвілін да канца гульні. Такім чынам, асноўны час скончыўся з лікам 1:1. Правіламі не прадугледжаны дадатковы час. Адразу - пенальці. Трэба адзначыць, што на апошняй хвіліне нападаючы саперніка ў сутычцы з брамнікам нанёс яму пашкоджанне. На пляцоўцы з’явіліся ўрачы, якія аказалі неабходную дапамогу. Але пашкоджанне давала аб сабе знаць да фінальнага свістка. Беларусы здолелі ў драматычнай серыі пенальці вырваць перамогу. На твары брамніка адначасова з’явіліся слезы і радасці, і болю. А нашы адвакаты ад неверагодных эмоцый гатовы былі абняць усіх жыхароў расійскай сталіцы…              

 

У паўфінале беларусаў чакалі адвакаты з Башкортастану – самыя маладыя, і як аказалася, вельмі падрыхтаваныя адвакаты. Была напружаная гульня, таму што кожны футбаліст разумеў, што ў такой гульні вырашальным можа стаць адзін дакладны ўдар. На жаль, фартуна была за адвакатамі з Башкортастану, які дзякуючы свайму індывідуальнаму майстэрству змог забіць вельмі прыгожы гол, які стаў адзіным у гульні. Такім чынам, у фінал беларускія адвакаты на гэты раз прабіцца не змаглі, а ў гульні за трэцяе месца перайгралі калегаў з Малдовы з лікам 3:1. Неабходна адзначыць, што ў фінале адвакатам з Башкортастану супрацьястаялі трохразовыя чэмпіёны турніру адвакаты з Удмурціі. На гэты раз мацнейшымі аказаліся башкортастанскія адвакаты. Увогуле, беларусаў не адносілі да фаварытаў, таму 3 месца сярод 30 каманд на замежных спаборніцтвах – гэта вельмі сур’ёзны вынік!!!

 

На урачыстым закрыццi чэмпiянату ад iмя Беларускай рэспублiканскай калегii адвакатаў выступiла член савета БРКА, старшыня Мiнскай абласной калегii адвакатаў Смiрнова Iрына Мiхайлаўна, якая выказала словы падзякі за магчымасць у другi раз камандзе з Беларусiпрыняць удзел у такiм сур`езным спартыўным мерапрыемстве, маючым ужо міжнародны статус. І паколькi у 2017 годзе каманда БРКА была навічком у спаборнiцтве, уручыла камандзе Манголіі, уперщыню прыняўшай удзел у чэмпiянаце, падарунак, які сiмвалiзуе Рэспубліку Беларусь. Бо дружба i спорт не маюць межаў.

 

удзельнік турніру, член зборнай БРКА

па футболе адвакат Уладзімір Ангельскі

Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь

Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь

Интернет-портал Совета Министров Республики Беларусь

Официальный сайт Министерства Юстиции Республики Беларусь