1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer

Брэйн-рынг сярод адвакатаў “Адвакатура: гісторыя і сучаснасць”

 

21 сакавіка 2019 года ў вучэбным цэнтры Мінскай абласной калегіі адвакатаў адбыўся першы брэйн-рынг сярод адвакатаў. Арганізатарам інтэлектуальнай гульні выступіў Савет маладых адвакатаў Мінскай абласной калегіі адвакатаў. У брэйн-рынгу прыняло ўдзел 4  каманды: “Юрыстакраты” (каманда адвакатаў з юрыдычных кансультацый Мінскай абласной калегіі адвакатаў), “Прамітэй” (каманда адвакатаў адвакацкага бюро “Сысуеў, Бондар, Храпуцкі СБХ”), “МАКАрошкі” (каманда адвакатаў Савета маладых адвакатаў Мінскай абласной калегіі адвакатаў) і “МГКА” (каманда з адвакатаў Мінскай гарадской калегіі адвакатаў). Аўтарам пытанняў і вядучым быў адвакат адвакацкага бюро “РЭВЕРА”, кандыдат юрыдычных навук Уладзімір Ангельскі. У склад журы ўвайшлі старшыня Мінскай абласной калегіі адвакатаў Смірнова Ірына Міхайлаўна, намеснік старшыні Вішнякова Ірына Канстанцінаўна, кіруючы партнёр адвакацкага бюро “Прадстаўніцтва і абарона” Камісараў Андрэй Генадзьевіч. Брэйн-рынг складаўся з 3 тураў. У першым туры было 30 пытанняў. З самага пачатку каманды актыўна ўзяліся за справу. Каманда “МГКА” адразу завалодала ініцыятывай і, трэба адзначыць, нікому яе не аддала. Падчас правядзення гульні каманды праявілі свае найлепшыя якасці. Для таго каб набіраць балы трэба было не толькі правільна адказваць на пытанні, але і хутка ўздымаць сцяжок, паказваючы выдатнае каманднае ўзаемадзеянне. Вядучы задаваў абсалютна розныя пытанні, на якія ўдзельнікі адказвалі правільна калі не з першага разу, то абавязкова з другога. Аднак былі пытанні, на якія каманды не давалі правільных адказаў, і ў такім выпадку праяўлялі сябе заўзятары, якія заробленыя балы даравалі сваім улюбёным камандам. У другім туры кожная з каманд задавала іншым камандам пытанне, якое прыгатавала загадзя (хатнее заданне). Дарэчы, пытанні каманд аказаліся больш складанымі, чым пытанні вядучага. Тым не менш, каманды і з імі справіліся паспяхова. Пасля заканчэння другога туру малады адвакат Вікторыя Несцяровіч падаравала ўсім удзельнікам мерапрыемства мілагучную песню пад гітару.  Гэта было цудоўна… Слухачы гучна пляскалі ў далоні і крычалі на “біс”. Пасля выступлення пачаўся трэці тур, у якім каманды разыгралі 20 пытанняў. Хоць пытанні былі і больш складаныя, чым у першым туры, аднак і з імі каманды выдатна справіліся. Па выніках трох тураў ганаровае першае месца заняла каманда адвакатаў “МГКА”, другое месца – “МАКАрошкі”, трэцяе “Юрыстакраты” і чацвертае “Прамітэй”. Каманды-пераможцы былі ўзнагароджаны салодкімі падарункамі і граматамі. Удзельнікі марапрыемтва адначалі, што з задавальненнем правялі час і будуць з нецярпеннем чакаць новых мерапрыемстваў Савета маладых адвкатаў Мінскай абласной калегіі адвакатаў.

Адвакат Уладзімір Ангельскі

Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь

Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь

Интернет-портал Совета Министров Республики Беларусь

Официальный сайт Министерства Юстиции Республики Беларусь