1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer

ВАНДРОЎКА Ў КАЗКУ

 

На гэты раз 12 студзеня 2019 года адвакаты МАКА вырашылі накіравацца ў падарожжа ў адно з найцудоўнейшых месц нашай Радзімы -  Бярэзінскі біясферны запаведнік. Адразу хацелася б адзначыць, што з надвор’ем нам вельмі пашанцавала. Дзякуючы яму і душэўнай кампаніі, суботняя раніца пачалася з усмешак і радасных эмоцый, а таксама вяселых аповедаў аб жыцці-быцці. Добрых нотак падкідваў і экскурсавод Аляксей, які з першых хвілін пачаў здзіўляць глыбінёй сваіх ведаў беларускай прыроды. Час ад часу здавалася, што мы ці на ўроках геаграфіі ў школе, ці на лекцыях па экалагічнаму праву ва ўніверсітэце. З улікам усяго гэтага, час у дарозе праляцеў імгненна, і мы апынуліся ў зімовай казцы.

Экскурсія пачалася з наведвання Музея прыроды, у якім мы ўбычылі на першым паверсе муляжы баброў, зубраў, мядзведзяў, ваўкоў, кабаноў, ласёў, а на другім - розных птушак і жыхароў балот. Дарэчы, дзякуючы рачному бабру і быў у 1925 годзе заснаваны запаведнік. І тут нам зноў пашчасціла з экскурсаводам Алегам, які быў вельмі задаволены тым, што да яго прыехалі не дзеці, як гэта звычайна бывае, а дарослыя. Натхнёны гэтым фактам, Алег “отжигал по полной”.

Пасля мы накіраваліся да дзікіх жывелаў у камфартабельных вальерах (калі не пяць зорак, то чатыры сто працэнтаў). Там многа чаго дзіўнага ўбачылі… Аб усім і не раскажаш… Напрыклад, пазнаёміліся з аленем, які прадэманстраваў сваё ўменне выдаваць ваяўнічыя гукі, таму што вельмі хацеў сустрэцца са сваім калегам і праверыць моц сваіх рагоў. Аднак іншы алень так і не прыйшоў, таму дасталося яго “жонцы”. Алег навучыў нас важным для адвакатаў, з яго погляду, уменням. Мы цяпер ведаем, як вылічыць узрост лася па рысках на яго рагах.

Далей нас адвялі ў таямнічы Музей міфаў, дзе мы адшукалі сапраўдную папараць-кветку і загадалі некалькі жаданняў, якія абавязкова збудуцца.

Потым адправіліся катацца на санях. Спачатку баяліся падыйсці да каня, а потым не хацелі злазіць з павозкі. Што можа быць лепей як праехацца на высокай хуткасці па зімоваму лесе на “тройке белых лошадей”!!!

Пасля такога шпацыру, троху падмёрзшыя і галодныя, прыйшлі ў кавярню, дзе добра правялі некалькі гадзін за сяброўскімі размовамі і незвычайнымі гісторыямі, у тым ліку даведаліся шмат цікавага аб нашых добра вядомых калегах.

Пасля абеду нас чакала невялічкае тэатральнае прадстаўленне з удзелам Дзеда Мароза, Балотніка, Кікімары, якія павесялілі нас ад душы: мы і танчылі, і пелі, і гулялі, і прыгалі, і бегалі, карацей кажучы, што толькі мы не рабілі дзеля таго, каб адчуць асалоду жыцця і хараство запаведнай прыроды.

Свежае паветра, бязмерная колькасць кіслароду, актыўныя ўзаемадзеянні прывялі да таго, што частка адвакатаў палічыла, што для поўнага шчасця не хапае толькі сну, і монца заснула ў дарозе, а другая частка, узбуджаная убачаным, заснуць так і не змагла. Карацей кажучы, такі адпачынак задаволіў усіх!

 

Адзін з удзельнікаў вандроўкі адвакат Уладзімір Ангельскі

 

 

 

 

 

Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь

Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь

Интернет-портал Совета Министров Республики Беларусь

Официальный сайт Министерства Юстиции Республики Беларусь